June 15th, 2010

chkalava

Яшчэ вершык у кніжку "Нататкі таткі"


ПІСЬМЕНЬНІК

1.

“Навошта існуе пісьменьнік?” –
Пытаецца ў дзядзькі пляменьнік.

“Прыдумае верш па прыколе,
А нам вывучай гэта ў школе.

Накрэмзае твор для сяброўкі,
А мы потым пішам дыктоўкі –

На двойкі. І нас не шкада ім!
За што мы іх толькі чытаем?”


2.

Адказвае дзядзька пляменьніку:
“Дарма не шануеш пісьменьніка!

Пісьменьнікам ставяцца помнікі.
Да помнікаў ходзяць паломнікі

І ладзіць ля іх фотасэсіі,
Здымаюцца ўлетку і ўзімку.
Пісьменьнік – цяжкая прафэсія!..

Дарэчы, а хто тут на здымку,
З цукроваю ватай у роце –
Вярхом на пісьменьніцкім боце?”


97.28 КБ