May 27th, 2010

canabis

Раздача сланоў ад "ПрайдзіСьвета"

28 траўня
ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча
(вул. М. Багдановіча, 7а)
пройдзе прымеркаванае да дня народзінаў "ПрайдзіСвета"
ўрачыстае абвяшчэнне і ўзнагароджанне лаўрэатаў
першай перакладчыцкай прэміі,
заснаванай сёлета часопісам перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” і Беларускім ПЭН-цэнтрам.
Пераможцы будуць абвешчаныя ў трох намінацыях:
1) “Проза”; 2) “Паэзія”; 3) “Публікацыі ў часопісе “ПрайдзіСвет”.

У імпрэзе возьмуць удзел як суддзі прэміі, сярод якіх выдавец і перакладчык Зміцер Колас, навуковец Ганна Бутырчык, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч, перакладчык Андрэй Хадановіч, літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, перакладчыца Марыя Мартысевіч, літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч, так і перакладчыкі, чые імёны ўвайшлі ў кароткія спісы прэміі: Васіль Сёмуха, Лявон Баршчэўскі, Вера Бурлак, Марына Казлоўская, Павел Касцюкевіч, Ганна Янкута, Паліна Маслянкова і іншыя.

Разбаўляць літаратурную частку праграмы музычнай будзе гурт “Босае Сонца”.

Вядуць імпрэзу Юля Цімафеева і Андрэй Хадановіч.

Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны.