May 2nd, 2010

canabis

Шорт-лісты "ПрайдзіСьвета"

8.76 КБ

29 красавіка, падчас прэзентацыі чацвертага нумару інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”, адбылося абвяшчэнне кароткіх спісаў намінантаў на першую прэмію для перакладчыкаў, заснаваную сёлета “ПрайдзіСветам” і Беларускім ПЭН-цэнтрам.

Проза:

* Альгерд Бахарэвіч. Гаўф Вільгельм. Халоднае сэрца. Казка. Пераклад зь нямецкай і пасьлямова Альгерда Бахарэвіча. – Мн.: Галіяфы, 2009. – 230 с. – (Другi фронт мастацтваў).
* Вера Бурлак. Льюіс Кэрал. Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса // ARCHE-10, 2009.
* Павал Касцюкевіч. Чалавек, які скраў сцяну плачу. 15 ізраільскіх апавяданняў (пераклад Паўла Касцюкевіча). – Мн.: Логвінаў, 2009.
* Алена Пятровіч. Ян Бжэхва. Акадэмія доктара Клякса // “Сьвятая праўда і іншыя казкі”. Конкурс маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана. Укладальнік і рэдактар А. Хадановіч. Мн.: Логвінаў, 2009.
* Васіль Сёмуха. Вітальд Гамбровіч. Ferdydurke (пераклад Васіля Сёмухі). Мн.: Зм. Колас, 2009. Дзюрэнмат Фрыдрых. Юстыцыя. Пер. зь ням. В. Сёмуха. – Мн., 2009.


Паэзія:

* Лявон Баршчэўскі. Сафокл. Эдып-цар // Дзеяслоў-43, 2009.
* Антон Францішак Брыль. Бэўвульф. Першыя раздзелы паэмы // Дзеяслоў-38, 2009.
* Марына Казлоўская. Збігнеў Герберт. Вершы. // Герберт Збігнеў. Рэканструкцыя паэта. Т.1. Мiнск: Логвінаў, 2009.
* Якуб Лапатка. Калевала (выбраныя руны) // Дзеяслоў-40, 2009.
* Макс Шчур. Эдвард Лір. Лімерыкі. http://www.niamiesta.se Алеш М. Шванца. Менскія аркушы // ARCHE-6, 2009.


Публікацыі ў часопісе “ПрайдзіСвет”:

* Паліна Маслянкова. Мікола Куліш. Народны Малахій (п’еса).
* Кацярына Маціеўская. Паэзія: Ф. Пэсоа, Алфрэд Эдвард Хаўсмэн.
* Васіль Сёмуха. Густаў Майрынк. Чалавек на бутлі; Георг Гайм. Злодзей.
* Юля Цімафеева. Макс Бірбам. Энох Сомс; Мэцью Дзікман. Непрыемнасці. Вершы.
* Ганна Янкута. Чарлз Дыкенс. Калядны харал. Ч.1.; Паэзія: Ф. Пэсоа, Ян Якаб Слаўэрхоф, Алфрэд Эдвард Хаўсмэн.