April 7th, 2010

canabis

Цяжкая пятніца

9 красавіка вечар насычаны імпрэзамі:

А 15.00
у музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)
адбудзецца імпрэза ў межах 4-га фестывалю паэзіі «Парадак словаў». Бяруць удзел: Адам Глобус, Зміцер Плян, Ілля Сін, Сяргей Календа, Вольга Гапеева, Севярын Квяткоўскі, Анатоль Брусевіч, Віка Трэнас, Аксана Спрынчан, Міхась Башура. Падчас імпрэзы будзе прэзентавацца кніга Сяргея Календы «Гiсторыi (не) пра нас. Казкі». Вядзе Зміцер Вішнёў.

А 17.00
у будынку Палацу Мастацтва (Казлова, 3)
адбудзецца прэзентацыя дыску «БАРДЫ СВАБОДЫ».

А 18 00
у Музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7А)
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ@TUT.BY
ліставанне з ЮРАСЁМ ПАЦЮПАМ
Адрасанты: Валянцін АКУДОВІЧ, Галіна ДУБЯНЕЦКАЯ, Валярына КУСТАВА, Алена МАСЛА,
Ларыса РАМАНАВА, Людка СІЛЬНОВА, Міхась СКОБЛА, Аляксандр ФЯДУТА, Віктар ШНІП,
а таксама квартэт гітарыстаў БДАМ пад кіраўніцтвам Валера ЖЫВАЛЕЎСКАГА і Яраш МАЛІШЭЎСКІ. Вядоўца Аксана СПРЫНЧАН.

І, нарэшце, а 18.30
у мастацкай галерэі «Ў» (праспект Незалежнасці, 37А)
АДКРЫЦЬЦЁ 4-га міжнароднага фестывалю паэзіі "ПАРАДАК СЛОВАЎ",
у межах якой (20.30 – 21.00) адбудзецца і прэзентацыя вось гэтай кнігі.

41.80 КБ
Буду рады бачыць!