April 5th, 2010

canabis

ПАРАДАК СЛОВАЎ

12.95 КБ ЧАЦЬВЕРТЫ МІЖНАРОДНЫ ФЭСТЫВАЛЬ ПАЭЗІІ "ПАРАДАК СЛОВАЎ"

Фестываль праходзіць у межах літаратурнай акцыі «Беларускi красавiк/Белорусский апрель – 2010» і адбудзецца ў Мінску з 9 па 11 красавіка 2010 году.

Месцы правядзення – Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (Багдановіча, 13), Мастацкая галерэя “Ў” (праспект Незалежнасці, 37А), кавярня “Валерыя” (Валадарскага, 7).

Крэда фестывалю: Перад удзельнікамі не ставіцца аніякіх моўных абмежаванняў, прадстаўнікі розных літаратурных кірункаў не будуць абмежаваныя выбарам літаратурнага матэрыялу ў сувязі з дэклараваным міжнародным і пазагрупавым характарам мерапрыемства. Асноўнай задачай Міжнароднага фестывалю паэзіі “Парадак словаў” агранізатары бачаць у пашырэнні культурнага поля беларускай сталіцы ў прасторы найбольш актуальных галінаў сучаснай паэтычнай думкі.

Арганізатары фестывалю:
часопіс «Современная поэзия»
пры падтрымцы
Беларускага ПЭН-Цэнтру
грамадска-культурніцкай кампаніі «БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМI!»

Інфармацыйныя партнёры:
Литафиша.ру
Литрадио.ру

ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ

9 красавіка (пятніца)

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)
15.00 – 17.00 – Імпрэза ў межах 4-га фестывалю паэзіі «Парадак словаў». Выступы беларускіх літаратараў. Бяруць удзел: Адам Глобус, Зміцер Плян, Ілля Сін, Сяргей Календа, Вольга Гапеева, Севярын Квяткоўскі, Анатоль Брусевіч, Віка Трэнас, Аксана Спрынчан, Міхась Башура. Падчас імпрэзы будзе прэзентавацца кніга Сяргея Календы «Гiсторыi (не) пра нас. Казкі». Вядзе Зміцер Вішнёў.

Мастацкая галерэя «Ў» (праспект Незалежнасці, 37А)
18.30 – 20.30 – Адкрыццё 4-га Міжнароднага фестывалю паэзіі “Парадак словаў”
Выступаюць: Уладзімір Арлоў (Мінск), Дзмітрый Строцаў (Мінск), Зміцер Вішнёў (Мінск), Адам Глобус (Мінск), Алена Ганчарова (Мінск–Масква), Віталь Рыжкоў (Мінск), Інна Заікіна (Мінск), Алена Ісаева (Масква), Аляксандр Шышкін (Масква), Вольга Сульчынская (Масква), Лёша Яфімаў (Масква), Дзмітры Дзмітрыеў (Магілёў), Лера Сом (Полацк), Юры Гумянюк (Горадня) і інш. Вядзе Андрэй Новікаў.

20.30 – 21.00 – У межах адкрыцця фестывалю – прэзентацыя новай кнігі Андрэя Хадановіча «Несымэтрычныя сны».

10 красавіка (субота)

«КнігарняЎгалерэі» (праспект Незалежнасці, 37А)
12.00 – 12.45 – Сучасныя паэтычныя пераклады. Бяруць удзел: Марына Казлоўская, Кацярына Маціеўская, Юлія Цімафеева, Павал Анціпаў, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Віталь Рыжкоў. Вядуць Марыя Мартысевіч і Андрэй Хадановіч.

12.45 – 13.45 – «Уважлівыя чытанні». Презентацыя кніжнай серыі «Галерэя Б.» Алесь Разанаў, Алег Мінкін, Міхась Баярын, Андрэй Адамовіч. Вядзе Ігар Бабкоў.

13.45 – 14.45 – Прэзентацыя кніг выдавецтва «Арт Хаус медиа» (Масква). Бяруць удзел: Алена Ісаева, Міхаіл Кагановіч, Андрэй Каровін, Вольга Сульчынская, Аляксандр Рапапорт. Вядзе Аляксандр Шышкін.

14.45 – 15.45 – Прэзентацыя кніг выдавецтва «Галіяфы» (Мінск). Усевалад Гарачка, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Аляксей Чубат, Арцём Кавалеўскі. Вядзе Зміцер Вішнёў.

15.45 – 17.00 – Выступы гасцей фестывалю «Парадак словаў». Бяруць удзел: Дзмітрый Бурага (Кіеў), Лёша Яфімаў (Масква), Сяргей Касяшнікаў (Кіеў), Любава Малышава (Масква) і іншыя. Вядзе Андрэй Новікаў.

Кавярня “Валерыя” (Валадарскага, 7)
17.30 – 21.00 – Першы беларускі «Турнір паэтаў». Вядуць Андрэй Каровін і Аляксей Яфімаў.

11 красавіка (нядзеля)

«КнігарняЎгалерэі» (праспект Незалежнасці, 37А)
12.00 – 13.30 – Паэтычная праграма «Жанчыны на мяжы нервовага зрыву». Каця Зыкава, Маргарыта Аляшкевіч, Вольга Бабкова, Алеся Башарымава, Дар'я Сухавей, Яўгенія Лапцева, Ганна Галубкова, Марына Хаген, Юлія Скарадумава. Вядзе Марыя Мартысевіч.

13.30 – 14.45 – Прэзентацыя фестывалю «Время и место». Бяруць удзел: Алена Казанцава, Міхаіл Ганчароў, Галіна Дубянецкая, Людка Сільнова. Вядзе Дзмітрый Строцаў.

14.45 – 15.00 – Закрыццё Чацвертага міжнароднага фестывалю паэзіі «Парадак словаў».

УВАХОД НА ЎСЕ ІМПРЭЗЫ ВОЛЬНЫ