April 4th, 2010

chkalava

Хрыстос уваскрос! Новы верш пра пыласос


ПЫЛАСОС

Ёсьць у нас пыласос –
Ён гудзе, як паравоз.

А за ім наўздагон
Ходзіць тата, як вагон.

Хто паўзе яму на сьпіну,
Не баіцца крыкаў: “Скіну!”?

Гэта ў кепцы набакір
Трохгадовы пасажыр.

Хто зьяўляецца з-за рогу
І цягнік спыняе строга?

“Стоп! Усе ідуць на двор!”
Гэта мама-кантралёр.