April 2nd, 2010

chkalava

ДЫМ І ПАРА


Кажа дыму пара:
“Я табе ня пара!”

Дым спытаў: “Чаму ж?
Непатрэбны муж?”

“Ад цябе сьляза ўваччу –
я такога не хачу!”

Кажа пары дым:
“Хто б казаў аб тым!

Ад цябе, гарачай пары,
запацелі акуляры,

нават кавы не заварыш.
Пара дыму – не таварыш!

Чым такая пара, дым
застанецца халастым!”