March 29th, 2010

nohi

Вясна

Назіраю карціну ля свайго дома. Сівенькі дзядуля выходзіць з пад’езду. Ля пад’езда бабуля, прыкладна равесьніца. Бачыць яго, адкладае кіёчак і дакорліва так ківае пальчыкам:

“Нешта ты, Васільіч, сёньня зранку не са свайго пад’езду выходзіш…”

Васільіч, здаецца, разгубіўся: “А табе да ўсяго справа! Якая табе нахрэн розьніца?”

“Ну як, якая? Я ж ведаю, ты жывеш у чацьвёртым пад’езьдзе, а выходзіш з трэцяга…”

“А ты што, раўнуеш?”

Мне таксама падалося, што бабуля раўнавала.