March 23rd, 2010

canabis

Публікацыя

Віншую паэтаў Уладзімера Арлова, Зьмітра Вішнёва, Вольгу Гапееву, Віктара Жыбуля, Марыю Мартысевіч, а таксама эсэіста Альгерда Бахарэвіча з публікацыяй у часопісе "Новая Юность"! Шчыры дзякуй расійскім паэтам Барысу Херсонскаму, Сухбату Афлатуні, Сьвятлане Бунінай за пераклады! Шчыры дзякуй Паўлу Анціпаву, які выступіў у новай для сябе іпастасі перакладчыка беларускай паэзіі!

У інтэрнэт-вэрсіі ёсьць пару сьмешных ляпаў ("...трудности перевода Павла Антипова...", нешта пэрсідзкае ў прозьвішчы "Хаданові", мабыць, таму, што ў перакладзе Афлатуні), так што чытайце, пакуль гаспадары сайту не спахапіліся й не паправілі. :)
nohi

Віртуальная аўтограф-сэсія

Prastora.by зрабіла мне прапанову, ад якой я ня змог адмовіцца, і цяпер цягам двух тыдняў маю віртуальную аўтограф-сэсію. Можна набыць на "Прасторы" кніжку "Несымэтрычныя сны", і я яе буду павінен падпісаць - усім, хто набудзе. Так што запрашаю! :)