March 12th, 2010

canabis

18 сакавіка: дзьве “несымэтрычныя” акцыі

Ёсьць у Шарля Бадлера два вершы, якія друкуюцца побач, – “Хворая муза” і “Прадажная муза”. Падумалася, што гэтыя назвы будуць пасаваць да дзьвюх акцыяў з маім нясьціплым удзелам у чацьвер.

1. Спачатку ў межах чытаньняў, якія ладзяцца часопісам “ПрайдзіСьвет” пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі”, ваш пакорны слуга пачытае пераклады са сваіх любімых францускіх паэтаў – Жэрара дэ Нэрваля, Шарля Бадлера і Арцюра Рэмбо. Будуць, зразумела, чытацца і францускія арыгіналы – студэнтамі і выпускнікамі раманістыкі БДУ, але ня толькі імі. У вас будзе рэдкая магчымасьць пачуць, як дэклямуе паэзію па-француску літаратар paulantipov. Пачытае нешта па-француску і вядомы перакладчык Зьміцер Колас.

2. Потым настане “прадажная” частка вечарыны. Аўтар кніжкі “Несымэтрычныя сны” будзе яе падпісваць. Зразумела, калі нехта захоча яе набыць.

199.11 КБ

Фармат пакідае магчымасьць выбару. Можна прыйсьці толькі на першую акцыю, паслухаць пераклады і сысьці. Можна, наадварот, прыйсьці толькі па кніжку, ня слухаючы перад гэтым ніякіх перакладаў. Прасьцей за ўсё не прыходзіць ні туды, ні сюды.

За афішку шчыры дзякуй Віталю ryzhkou‘у!