March 3rd, 2010

canabis

З Днём Пісьменьніка, дарагія таварышы!

Даўным-даўно, у студзені 1986 году, удзельнікі 48 міжнароднага кангрэсу ПЭН-Клюбу вырашылі адзначаць
3 сакавіка сваё прафэсійнае сьвята - Сусьветны Дзёнь Пісьменьніка.

Не прайшло і 25 гадоў, як...

Творчая прастора BYBOOKS, кнігарняЎгалерэі і Беларускі Пэн‑цэнтар
3 сакавіка з 19:00 да 22:00
прадстаўляюць Jam By Books з нагоды Дня пісьменьніка.

Два дзясяткі аўтараў на працягу трох гадзінаў чытаюць свой найноўшы тэкст.
Можна будзе пачуць: Уладзімера Арлова, Андрэя Хадановіча, Адам Глобуса, Насту Манцэвіч, Віталя Рыжкова, Паўла Касьцюкевіча, Андрэя Адамовіча, Алену Кошкіну, Віктара Марціновіча, Сяргея Календу, Аляксея Андрэева, Марыйку Мартысевіч, Ірыну Батакову і іншых аўтараў.

Адрас кнігарніЎгалерэі: пр. Незалежнасьці, 37А

Дадатковая інфармацыя: ygallery.by

bybooks.by@gmail.com

+375 29 872 26 35
+375 44 754 58 91