February 24th, 2010

canabis

Барадуліну - 75

32.05 КБ

Рыгор Барадулін

БОЛЕЙ МУДРАСЬЦІ

Болей мудрасьці – болей смутку,
Памнажаюць веды тугу.
Круціць час туману самакрутку,
Завітаўшы на луг на бягу.

Луг пазнаньня, багацьцем дужы,
Багавейна цьвіў і цьвіце.
Матылькамі шчырыя душы
Ловіць сэнс на глухой вярсьце.

Смак адчуць прыправы гаркавай
Кожны хоча, дзе толькі льга.
На зацятым лузе атавай
Узыходзіць мудра туга.


Вершы дзядзькі Рыгора на "Літрадыё".