February 4th, 2010

canabis

Яшчэ Рэмбо. Непаўнагадовым і маралістым не чытаць :)

СКРАДЗЕНАЕ СЭРЦА

Плюецца сэрца, бо абрыдла
Трываць насьмешкі на карме.
Пакуль жартуе гэта быдла,
Плюецца сэрца, бо абрыдла.
Глытаю гідкае павідла –
І толькі гідкае наўме.
Плюецца сэрца, бо абрыдла
Трываць насьмешкі на карме.

Малююць проста на штурвале
Зь юрлівым рогатам жлабы:
Хер зь яйцамі намалявалі, 
Малююць проста на штурвале.
Вышэй, абракадабры хвалі,
Адмыйце сэрца ад журбы!
Малююць проста на штурвале
Зь юрлівым рогатам жлабы.

Што будзе, скрадзенае сэрца,
Як ім ня хопіць тытуню?
У іх адрыжцы столькі перцу,
Што будзе, скрадзенае сэрца?
Ці званітуе людажэрца?
Ён звык. І мне – не ўпершыню.
Што будзе, скрадзенае сэрца,
Як ім ня хопіць тытуню?

Collapse )