February 3rd, 2010

canabis

"Галосныя" Рэмбо

28.36 КБ
Галосныя

“А” – чорны, белы – “Е”, чырвоны – “І”, зялёны –
“У”, сіні – “О”, ваш сэнс адкрыю пасьлядоўна.
“А” – чорных мух карсэт: пякельная князёўна,
Сядаючы на труп, гудзе свае праклёны;

“Е” – велічных шатроў бялюткая бавоўна,
Вяршыні сьнежных гор, узьнёслыя калёны;
“І” – пурпур каралёў і вуснаў сьмех шалёны –
Каханьне? крыўда? гнеў? – прыўкрасных усё роўна;

“У” – хвалі боскія смарагдавай стыхіі,
Лагода на лугах – і ў зморшчынах, якія
Алхіміку ўначы сьпярэсьцілі чало;

“О” – найвышэйшы горн, яшчэ нячутны долу,
Вымоўнасьць цішыні, даступная Анёлу,
Амэга – і гарыць Вачэй Яе сьвятло!

Collapse )

35.66 КБ