January 22nd, 2010

canabis

Сьвятая праўда (ды іншыя казкі)

48.69 КБ

Нарэшце зьявілася кніга пераможцаў шэрманаўскага конкурсу "СЬВЯТАЯ ПРАЎДА ДЫ ІНШЫЯ КАЗКІ" (Менск, Логвінаў, 2009). Кніга, што рэдка ў нашых шыротах, мае выгляд клепсыдры, то бок чытаецца як з аднаго, так і з другога боку. З аднаго боку - вершы і (у мешнай ступені) проза фіналістаў. З другога - іх паэтычныя і празаічныя пераклады.

Вось жа, шчыра віншую Паўла Анціпава, Ірыну Барысевіч, Алесю Башарымаву, Ірыну Бельскую, Віталя Быля, Дар’ю Вашкевіч, Натальлю Давыдоўскую, Інну Заікіну, Кацю Зыкаву, Алену Карп, Ігара Кулікова, Уладзя Лянкевіча, Алену Пятровіч, Віталя Рыжкова (патройна, бо ён тут выступіў ня толькі як паэт і перакладчык, але і як дызайнэр кніжкі), Аляксандру Сайко, Алену Талапіла, Анку Упалу, Юлію Шадзько і Ганну Янкута, а таксама сябе грэшнага, які тут за ўкладальніка, і ўвесь Беларускі ПЭН-Цэнтар з працягам добрай традыцыі. :)


Collapse )