January 13th, 2010

canabis

Зьвіяд Ратыяні

60.48 КБ

EX VOTO

Ты пішы, хай ніхто не паверыць,
а табе ані ў знак, апішы
прывід, у існаваньне якога
ты і сам бы ня верыў, але…

Ты пішы, хай ніхто не даруе.
К чорту ўсю іх праўду, пішы,
што ты сам сабе родны кут
і ня маеш у сэрцы злосьці.

Ты пішы, і няхай асьмяюць.
Не чакай натхненьня, пішы
пра штодзённыя боль і крыўды
і пра Бога, які маўчыць.

Што яшчэ? Пішы пра каханьне.
Што адкрыў яго таямніцу:
усе вершы складаюць да,
а чытаюць пасьля каханьня.


Паслухаць і пачытаць арыгінал.


ЯНЫ СЫШЛІ

…А потым і вершы пакінулі людзей.

Выбралі непагодную ноч, калі ніхто ня высунецца на двор, 
таемна згарнулі свой лягер
і рушылі, абрастаючы па дарозе ўсё новымі й новымі супляменьнікамі.

Маркотныя – бо ўсё так дрэнна скончылася.
Разгубленыя – бо іх выявілася менш, чым яны думалі.
Быццам апошнія, цудам ацалелыя салдаты разьбітага войска, 
цёмнымі ветранымі далінамі, яны панура пацягнуліся дадому,
у далёкую краіну, надзейна схаваную ад вачэй часу,
зь якой – каго раней, каго пазьней – іх выцягнулі падманам.

Іх сыходу не заўважылі, бо стаяла ноч.

Іх адсутнасьці не заўважылі, бо настаў дзень.


Паслухаць і пачытаць арыгінал.