January 8th, 2010

canabis

Шота Іаташвілі

89.29 КБ

* * *

Зноў мой твар не паголены.
Памятаю, як апошні раз
стаяў каля люстэрка
з брытвай у руцэ.
Згадваў, як наліваліся цяжарам твае
дзесяць кончыкаў пальцаў.

Ня памятаю, ці пакончыў тады з сабой,
ці ўсё-такі пагаліўся.


ЛЁТЧЫК

Ён паляцеў першы раз і –
Удала –
Ухвалілі, уславілі, дабраславілі.
Паляцеў ён другі раз і –
Зноўку ўдала –
Прынялі, частавалі вадой і хлебам,
Далі грабянец для крылаў.
Трэці раз паляцеў ён –
Таксама някепска –
Сьцярпелі, прывыклі.
Ён чацьверты раз паляцеў і –
Дарэмна –
Назвалі благім эпігонам анёла.
Але ён – усё роўна – і пяты раз паляцеў, і –
Стрэлілі,
Зьбілі.

Collapse )