January 2nd, 2010

canabis

Новы "ПрайдзіСьвет": АД ХЭЛАЎІНА ДА КАЛЯДАЎ

67.24 КБ

Рэйтынг найлепшых перакладных кніг-2009

Узгадкі пра 2009 год

Ян Максімюк: ПРАЦА БЕЛАРУСКАГА ЛІТАРАТУРНАГА ПЕРАКЛАДЧЫКА – ГЭТА КАНТРАЛЯВАНАЯ ШЫЗАФРЭНІЯ

Сяргей Шупа: САПРАЎДНЫ ПЕРАКЛАД – ГЭТА ПЕРАКЛАД ПРОЗЫ

І многае, многае іншае. Мяне асабіста цешыць, што ў "ПрайдзіСьвеце" зьявілася падборка калядных вершаў Бродзкага. Напрыклад, раней не друкаваны пераклад Веры Бурлак:


КАЛЯДНАЯ ЗОРКА

Сцюдзёнай парою ў месцах, знаёмых хутчэй з парой
гарачаю, з роўнай паверхняю болей, чым з гарой,
Дзіця, што выбавіць свет, у пячоры на свет прыйшло;
мяло, як толькі зімою ў пустыні месці магло.
Было Яму ўсё завялікае: валы, іх дыханне; твар
і грудзі матулі; цары – Мельхіёр, Бальтазар, Каспар –
і іх падарункі, падцягнутыя да святла.
Ён быў усяго толькі кропкай. І зорка кропкай была.
Уважліва й неадрыўна з-за рэдкіх аблок
на яслі і немаўлятка, што ў іх ляжала, здалёк,
з глыбіняў Сусвету, з іншай мяжы быцця,
зорка гладзела ў пячору. Бацька глядзеў на Дзіця.

24 снежня 1987
chkalava

У кніжку "Нататкі таткі"



БАТУТ

Хто залез на батут,
Мае ведаць статут,
Як сябе на батуце паводзіць.
Хто запомніў статут,
Той ня зваліцца тут
І здароўе сабе не пашкодзіць.

Завучы яго ўвесь.
Хто ў абутку – ня лезь,
А тым болей – у брудным абутку.
Каб на вас не было
Акуляраў, бо шкло
Ад скачкоў разьбіваецца хутка.

Каб рабіць кувырок,
Зашпіліце знарок
На штанах і на куртцы кішэні,
Бо ўсё зваліцца ўніз:
Дзе твой “кіндэрсюрпрыз”?
Дзе цукеркі? Закон прыцяжэньня.

Хто скакаць будзе ўдвох,
Тых чакае падвох –
Можна здорава стукнуцца лбамі!
Асьцярожней, сябры,
Вы ня птушкі ўгары…
Вунь сьмяюцца гракі з галубамі:

“Нам у небе ня трэба статут!
Але тут – не батут,
Неба тут”.


P.S. Прымаюцца канструктыўныя прапановы, чаго рабіць і не рабіць на батуце. :)