December 25th, 2009

chkalava

Літаратурныя вынікі году

Усе, каму не лянота, падводзяць вынікі году, у тым ліку літаратурныя. Я ў "Доме літаратара" таксама спрабую іх падвесьці. Прайдзісьвет году. Параноя году. Тры найлепшыя літаратурныя фэстывалі году, тры найлепшыя паэтычныя і тры найлепшыя празаічныя кнігі году. Фармат перадачы прадугледжваў чытаньне маіх тэкстаў. Іх таксама атрымалася тры.


Пра што не пасьпеў там згадаць, дык гэта пра найлепшыя перакладныя кнігі. Вось жа:

1. Беларуская Александрыя, Троя, Трышчан… Беларуская навука, 2009.
2. Вітальд Гамбровіч. Ferdydurke. Пер. Васіля Сёмухі. Зьміцер Колас, 2009.
3. Чалавек, які скраў сьцяну плачу. 15 ізраільскіх апавяданьняў у пер. Паўла Касьцюкевіча. Логвінаў, 2009.

З Калядамі, добрыя людзі!