December 22nd, 2009

chkalava

Калядныя вершы


Іосіф Бродзкі
              * * *
Сьнег ідзе, пакідаючы ў меншасьці сьвет.
Пінкертонам да ранку раздольле,
і сябе выкрываеш, бо знойдзены сьлед –
непадробны і твой, як ніколі.
Цішыня, але сьветла над кожным жытлом,
і ты бачыш сваімі вачамі
кожны зорны аскепачак, поўны сьвятлом,
нібы лодачка – уцекачамі.
Не асьлепні, глядзі! Ты і сам уцякач,
сучын сын, парушальнік закону,
прайдзісьвет. За душой – ні халеры, прабач.
Пара з рота, бы профіль дракона.
Памаліся, як Той, з Назарэту, пра шлях
валацугаў далёкіх і блізкіх,
аб калядных дарах, самазваных царах
і пра ўсіх немаўлят у калысках.

1980

Арыгінал.

P.S. Па ходзе перакладу ўзьнікла пэўная праблема. Клясык (мабыць, натхніўшыся эвангелістам (Мацьвей, 2, 23)) ужывае слова "назарэй" у сэнсе "назаранін", а гэта далёка ня тое самае. Давялося вяртаць "назараніна" на яго законнае месца. :)