November 4th, 2009

canabis

Конкурс "ПрайдзіСьвета" для перакладчыкаў

Часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” запрашае ўзяць удзел у чарговым конкурсе перакладнікаў.

Гэтым разам конкурсы прымеркаваныя да выхаду трэцяга нумару часопіса, тэматыку якога можна акрэсліць як калядна-містычную.

Вашай увазе прапануюцца 9 вершаў з дзевяці моваў: ангельскай, гішпанскай, італьянскай, нямецкай, польскай, расійскай, украінскай, французскай і шведскай. У параўнанні з мінулым нумарам рэдакцыя зменшыла колькасць моваў, выключыўшы тыя, конкурсы з якіх не адбыліся. Пры жаданні яны будуць вернутыя.

Найлепшыя пераклады будуць надрукаваныя ў трэцім нумары часопіса, выхад якога запланаваны на канец снежня.

Пераклады можна альбо даслаць на адрас рэдакцыі: rada@prajdzisvet.org, альбо размясціць на форуме, дзе для конкурсаў створаны адпаведны раздзел, а для кожнага верша – адпаведная тэма.

Спампаваць тэксты для перакладу можна тут.

А таксама гэтым разам рэдакцыя заснавала новую рубрыку – “Кубак Майстра”. Вядоўцам рубрыкі гэтым разам выступіць дасведчаны перакладчык Васіль Сёмуха, за прыз ад яго можа пазмагацца любы ахвочы да перакладу. Верш, прадстаўлены майстрам для перакладу, – “Rusałeczko moja wiślana...” Юльяна Тувіма.

Пераклады прымаюцца да 1 снежня.