October 27th, 2009

nohi

Трынаццаць спосабаў убачыць флікер

1.
Убачыўшы гэта, туземцы здурэлі ўшчэнт.
З такіх удалых абменаў усё й пачалося.
Піраты, набіўшы золатам трум, адплылі на кантынэнт.
Мясцовы шаман глядзеў наўздагон, флікер вісеў у носе.

2.
Яна мела восем гадоў і на твары восем радзімак.
Я, аскубаўшы свой ровар, аддаў ёй пяць катафотаў –
чырвоны й чатыры аранжавыя – за здымак,
і не знайшоў трох радзімак на гэтым фота.

3.
Яна ў кароткай-кароткай спадніцы ішла паўз шашу,
а ён у доўгім-доўгім прычэпе вёз дровы.
Ён выкруціў шыю й адчуў, як каханьне займае душу,
убачыўшы флікер на ейным калене – за хвілю да катастрофы.

4.
Ён зрабіўся дарожным рабочым, яна вырасла ў порнамадэльку,
ды, сустрэўшы яго на трасе, яна ўспомніла, што ў іх было –
і ажно засьвяцілася, перш чым заплакаць яму ў камізэльку.
І палоскі на камізэльцы адбівалі яе сьвятло.

5.
Вось як было: яна згубілася ў лёхах, шукаючы скарбы,
а я шукаў калійную соль – і трапіў у тую ж яму.
Сьвятло маёй лямпы ўпала на флікер у выглядзе лялькі Барбі –
і лялька сказала “мама”. Так я знайшоў тваю маму.

Collapse )