October 16th, 2009

canabis

Дзьве афішы адной імпрэзы

Зрабілі дзьве розныя афішы фэстывалю "Вялікае Княства Паэзіі". Выглядаюць, як афішы вельмі розных імпрэзаў. Адну рабіў паэт. Другую - Польскі Інстытут. Здагадайцеся з трох разоў, якую - хто? І якая, па-вашаму, лепей выконвае сваю афішную функцыю? :)

120.55 КБ

Большага памеру.

69.55 КБ

Большага памеру.

На імпрэзу, дарэчы, запрашаю. Так здарылася, што ўдалося запрасіць у Менск многіх любімых паэтаў адразу з чатырох краінаў. Гэты факт шмат чаго каштуе! Але ўваход на вечарыну абсалюна бясплатны. :)