September 25th, 2009

canabis

ПрайдзіCьвецкая хроніка

121.78 КБ

Зьявіўся другі нумар часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСьвет”. Тэма: кухня мадэрнізму. Кухня, зразумела, мэтафара. Па-мойму, харошая мэтафара. Так, пераклады нямецкай і швэдзкай паэзіі называюцца салатамі. Джэймс Джойс, Франц Кафка, Вірджынія Вулф, Леапольд Стаф і Вацлаў Гавал – закускамі. П’есы Міколы Куліша і Рэмона Радыге – супамі. Лоўрэнса, Ейтса, Апалінэра і Лесьмяна падаюць на гарачае. А Хармса і Антоныча – на дэсэрт. Ёсьць таксама алькагольныя напоі, кава і цыгарэты. Літаратуразнаўства і крытыка – гарніры, а мадэрнісцкія маніфэсты – рэцэпты. Ёсьць таксама страва ад шэф-кухара, апавядаць пра якую мне ня надта ёмка.

Асабліва хочацца сказаць вось пра што. У белліце зьявілася цэлая кампанія маладых перакладчыкаў і перакладчыц, якія любяць і ўмеюць перакладаць паэзію. Прычым вельмі добрую і вельмі складаную для перакладу. Зірніце і пераканайцеся самі. Марыйка Мартысевіч (хто б сумняваўся). Антось Брыль. Ганна Янкута. Кацярына Маціеўская. Юля Цімафеева. Алеся Башарымава. Алена Пятровіч. Уладзь Лянкевіч. Андрэй Стэфановіч. І іншыя “прайдзісьветы” зь вялікай літары П. Вы найлепшыя. Здорава, што вы ёсьць! :)