September 17th, 2009

canabis

23.09 Вільня, 26.09 Менск

Міжнародны літаратурны фэстываль European Borderlands («Еўрапейскія краіны-суседкі») адбудзецца 23-24 верасьня ў Вільні, а 25-26 верасьня ў Менску.

Удзельнічаюць:
літоўцы Эўгеніюс Алішанка, Гінтарас Граяўскас, Агнэ Жагракалітэ і Дайва Чапаўскайтэ;
немцы Марсэль Баер і Ян Вагнэр;
швайцарка Ільма Ракуза;
украінка Таня Малярчук;
паляк Тадэвуш Дамброўскі;
беларусы Уладзімір Арлоў, Вера Бурлак, Вольга Гапеева, Дзьмітры Дзьмітрыеў і Андрэй Хадановіч.

23 верасьня а 19.00 будзем чытаць у Вільні, у Ратушы (Didžioji g. 31). Шаноўныя віленскія сябры і фрэнды, не праходзьце міма. :)

26 верасьня а 16.00 вялікая вечарына “Абсягі паэзіі” ў Менску, у Доме дружбы (Захарава, 28).
Уваход паўсюль вольны.

Афіша менскай часткі фэстывалю:

80.81 КБ


Афіша большага памеру.