September 12th, 2009

canabis

Аміран Сьвіманішвілі - 2

54.50 КБ

               * * *

пір на траве ты спыніць да відна павінны
хутка сьвітанак захутае ў шаты сьмерці 
страчаны месяц, укус хаваючы львіны
у дамавіну, дык руш за вясною ў сэрцы

вецер у полі кудлаціць Адаму кудзеры
дыхае ў сьпіну зямля табе – чуеш крокі?
добрую сьцежку пастух паказвае мудры 
ў горныя высі, дык пухам табе аблокі


         ПРЫПАВЕСЬЦЬ ПРА ВІНО

вінаградную гронку лязо адразала ад лоз
і давільня заплюшчыла тысячы чорных вачэй
і рыдала драўніна, і песьню тварыла са сьлёз:
   вершнік дзявятага неба, што зьзяе за сонца ярчэй!
   мужа, што меч утапіў да дзяржальна у карку быка
   ружа й начная фіялка вянчаюць з дачкою лазы
   сьпеляць нявесьце даніну чарніцы, аздоба вянка
   шлюбнае ложа зьбіраюць, ня ведаючы драбязы
   ледзь адчувальным павевам начны набліжаецца госьць
   полымя ціхіх лямпад скалыхнулася, блізка жаніх
   на вінагарадзінкі дзён гэты сьвет падзяліў прыгажосьць
   неба ж – халодным кіпеньнем зьбярэ ў найвышэйшую з кніг