September 10th, 2009

canabis

Яшчэ Данатас Пятрошус

57.71 КБ

КАРАНІ

паверхню зямлі аплялі
шпагатныя ніткі нібыта
сетка зь якой нас выкінулі
як дзьве кроплі вады

усё мэрыдыяны зыходзяцца ў белую нітку
якую мы над зямлёй нацягнулі з бацькам
каб роўна пасадзіць абляпіху
узбоч дарогі ў наш двор

зямля тут такая багатая на крыніцы
што нашы кусты ў яе ўгрызуцца зубамі

гэтулькі часу мінула
дантыстка ледзь сківіцы мне ня вырвала
цягнучы з рота мае карані
калі захацеў я ачысьціць поле
ад парасткаў абляпіхі
што цэлымі днямі дзяруць
зямлю якой больш няма
у каго адымаць

зараз сплюнь
сказала дантыстка
я сплёўваю
тройчы цераз плячо
і зьяжджаю

я сам свае выцягну карані
той самай ніткай бо я дайшоў
да ручкі дзьвярэй свайго дому
я прывязаны

Collapse )