September 8th, 2009

canabis

Давід Рабакідзэ (Грузія)

90.90 КБ

Пару дзён таму вярнуўся з пленэру ў Паланзе. Было шмат прыемнага, шчыры дзякуй літоўскім і ўкраінскім калегам! Але галоўнае ўражаньне - ад кантактаў з грузінскімі паэтамі. Вывешваю тут моцна папраўлены - да непазнавальнасьці - пераклад верша Давіда Рабакідзэ. З чыстага мазахізму зьмяшчаю спасылку на папярэдні варыянт,
абсалютна няправільны - проста каб паказаць, што бывае, калі працуеш толькі з падрадкоўнікам, без кантактаў з аўтарам. Тое, што ніжэй, рабілася ўжо з удзелам Давіда, які чытаў мне арыгінал па-грузінску і тлумачыў радок за радком.

БЕЗЬЛІМІТНАЕ КАХАНЬНЕ

Да сустрэчы са мною
яна ўжо мела дзіця
ад першага, параною –
ад другога жыцьця;
шнар (хтось бачыў малюнак,
татуяваны мак)
і ядавіты трунак,
рамантычны на смак;
смутак начэй бяз дому,
што і ўдзень не зьнікаў
(бар, гатэль… па-любому) –
ад палюбоўнікаў.
Я натаваў і адразу
запісы рваў свае,
быццам яе расказы –
супакаяльнае…

Collapse )