September 4th, 2009

nohi

вершых з пленэру :)

Я ў асеньнюю Палангу
дам нырца без акваланга,
аплыву анфас і з фланга
і паверу на плаву
ўсім цацанкам-абяцанкам,
каб вярнуцца толькі ранкам,
нецьвярозым бумэрангам
спаўшы ёй на галаву.

А яна міргне фіранкай,
дасьць падушку-самабранку,
засьпявае калыханкі
ўсіх народаў і часоў.
Будзе цешыцца, як сыну,
хвалявацца, што прастыну,
і кавалачкі бурштыну
мне вычэсваць з валасоў.