August 25th, 2009

chkalava

Дарагога сябра Ўладзімера Арлова

7.76 КБ шчыра віншую з Днём народзінаў! Эпіграф да віншавальнага вершыка паходзіць з новай кніжкі Ўладзімера "УСЁ ПА-РАНЕЙШАМУ ТОЛЬКІ ІМЁНЫ ЗЬМЯНІЛІСЯ", якую ўсім шчыра рэкамэндую! :)

МЫ НЯ ВЯЗЬНІ!
Уладзю Арлову, як найпрыязьней

              Do you understand my darling?
                                 Terviseks!
                У. Арлоў. Талінская галубка

Сяджу за лэптопам на вуліцы М.,
Пішу папулярную кнігу паэм,
Як раптам стук-стук! Гэта голуб за шклом
Ня вельмі прыстойна махае крылом.

Крышу яму ў фортачку ўчорашні кекс,
А ён па-эстонску крычыць: “тэрвісэкс!”,
Бы птушцы сваёй прапануе інтым
Ці вымавіць хоча: “Давай паляцім!
 
На Вільню! На Готланд! На Капры! На Кіпр!
Туды, дзе напішацца новы вэрлібр,
Дзе фаўна галубак – для файнага сну,
Дзе Горкаму Ленін сушыў прасьціну,

Дзе ты сваю пляшку сухога віна,
Як мэліяратар, асушыш да дна,
А хтось, не здаволены добрым віном,
Крывавую мэры б хлябтаў пад акном...

Туды, дзе сьпявае ручай ручаю,
Туды, дзе "Ювэнтус" з "БАТЭ" ўнічыю,
Туды, дзе канцэрты заводзяць каты,
Туды, дзе гуляе вятрыска... ды ты!

Хай дыхаюць пылам чужыя тамы.
Арлоў, мы – ня вязьні, а вязьні – ня мы!
Мы – вольныя птушкі! Пара, брат, пара!
Усё, што раней, – толькі спроба пяра…"