August 14th, 2009

nohi

(с) Дык спынім жа ўсе гадзіньнікі…

Будзеце сьмяяцца, але ўчора ўвечары, пакуль спрабаваў перакласьці одэнаўскі “Пахавальны (хаўтурны? жалобны?) блюз”, у гадзіньніку села батарэйка і ён спыніўся. Корпаюся, працую, думаю, што дзясятая, а ўжо палова на дванаццатую. А пераклад вось.


Ўістан Х’ю Одэн

Пахавальны блюз

Спыні гадзіньнік, тэлефон заткні.
Сабаку ў зубы костачку, каб не было брахні.
Ніякага раяля. Хай адны
Ударныя. І плачкі ля труны.

Хай самалёты словамі двума
Пакрояць небасхіл: “Яго няма”.
Хай у жалобе галубы. Хай сьлёзы на шчаках.
Хай чорныя пальчаткі на рэгуліроўшчыках.

Ён быў мой Поўдзень з Поўначчу, мой Захад, мой Усход.
Мой тыдзень і выходныя, штомесяц і штогод.
Мае размовы поначы і шэпты давідна:
“Каханьне будзе жыць”. Усё мана.

Дык месяц зь неба выкруці і зоры ўсе ўгары,
Зьлі акіяны ў мыйніцу і дрэвы прыбяры,
А раніцою вырубі нябеснае сьвятло –
Ніколі ўжо ня будзе, як было.

Collapse )

Пара спасылак на тое самае.

Прыстойны беларускі пераклад Сяргея Прылуцкага.

Таксама прыстойны пераклад Ігара Кулікова, хоць адчуваюцца ўплывы...

...хрэстаматыйнага расійскага перакладу Бродзкага.

Кур’ёзная, але цікавая спроба перакладу. Вельмі рэкамэндую. :)