August 13th, 2009

canabis

Musée des Beaux Arts

Яшчэ адзін верш Одэна, на які я даўно аблізваўся. Мушу выказаць традыцыйныя ўжо слова ўдзячнасьці ivan_da_marja, якая дапамагала ў разуменьні і нават падкінула аўдыёзапіс арыгінала.

Musée des Beaux Arts

Як яны зналіся добра на чалавечым
Болі, тыя Старыя Майстры – ніводзін
Ролі пакутаў не перабольшваў: покуль баліць аднаму,
Іншы пасьнедаў, глядзіць у акно, займаецца нечым;
Покуль валхвы чакаюць цудоўных народзін,
Знойдзецца вісус, які ня зьменіць паводзін,
На каньках лятаючы ўсю зіму.
Тыя Майстры памятАлі:
Нават разьня немаўлят адвечным парадкам
Мусіць ісьці, бо гэта – толькі дэталі
На карціне, дзе брэшуць сабакі, а конь, прывязаны катам,
Трэцца аб дрэва сваім азадкам
Невінаватым.

Вось, напрыклад, на Брэйгелевым “Ікары”
Ўсе павернуты сьпінамі да ахвяры;
Мабыць, араты і чуў адзінокі крык,
Ды не зьвярнуў увагі; сонца пякло як трэба;
Белы тапелец у хвалях зялёных зьнік,
А выпадковыя сьведкі на велічным караблі,
Ўбачыўшы, як забаўна хлопчык падае зь неба,
Мусілі плысьці далей – і далей паплылі.

Collapse )

28.22 КБ
Landscape with the Fall of Icarus Pieter Breughel c. 1558; Oil on canvas, mounted on wood, 73.5 x 112 cm; Musées royaux des Beaux-Arts de Belgique, Brussels

Паглядзець Брэйгеля падрабязьней.