August 4th, 2009

nohi

Дзяды-8

 
ЯК Я ЎПУСЬЦІЎ ВЯДРО

Раз-два-тры-чатыры-пяць – 
пачынаю іх зьбіраць.

Нагінаюся за дзедам,
валачу свой посуд сьледам –

і сабранае дабро
гучна падае ў вядро.

Гэта вам ня йсьці ў грыбы,
доўга крочыць на абы.

Тут вы на адным кусьце
цэлы слоік зьбераце.

Нецярплівым проста рай: 
нахіліўся – і зьбірай.

Па лістах вяду рукою:
“Выбачайце, непакою!” –

і ў руках чатыры жмені
застаецца іх, ня меней.

Ах, як радуецца сэрца!
Напаўняецца вядзерца.

А ў вядзерцы не суніцы, 
не чарніцы, не клубніцы,

не дурніцы-буякі –
калярадзкія жукі!

Collapse )