July 28th, 2009

chkalava

Дзіцячыя часопісы

Лістуюся з дарагімі сябрамі-фрэндамі з інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет". А сам думаю, чаго яшчэ нам бракуе для поўнага шчасьця. Бракуе дзіцячага інтэрнэт-часопіса. Ці адразу некалькіх. Нават назвы прыдумаў. Для малодшай групы - "Гарэзьнік". Для сярэднай - "Вісус". І для старэйшай - "Шыбенік".