July 22nd, 2009

nohi

Давід Рабакідзэ

59.16 КБ

Вывешваю першую порцыю перакладаў з сучаснага грузінскага паэта, які моцна ўразіў. Перакладаў з ангельскіх падрадкоўнікаў, часам досыць дзіўных. Бязьмежна ўдзячны дапамозе людзей, якія ведаюць ангельскую нашмат лепш ад мяне - Вальжыне Морт, а таксама дарагім фрэндам ivan_da_marja і ilnur'у. Тэксты ніжэй можна назваць вынікам калектыўнай творчасьці. Спадзяюся, што дзіця ў сямі нянек выйшла з нармальнымі вачыма. :)

 
ЧАЛАВЕК – ГЭТА…

   Чалавек – 
гэта калі ты робіш з гліны скарбонку ў форме чалавека, 
пакідаючы месца для шчыліны там, дзе мусіла быць рабро.
   Чалавек –  
гэта калі ты робіш з гліны скарбонку ў форме чалавека 
і нясеш яе на рынак, каб прадаць.
   Чалавек – 
гэта калі ты робіш з гліны скарбонку ў выглядзе чалавека, 
і дзеці на руках у бацькоў паварочваюць галовы і глядзяць 
на яе.
   Чалавек – 
гэта калі ты робіш з гліны скарбонку ў форме чалавека,
а потым нясеш яе дадому, загорнутую ў абы-што, так і 
ня здолеўшы прадаць.
   Чалавек – 
гэта калі ты робіш з гліны скарбонку ў форме чалавека
і пакідаеш яе сваім дзецям, каб разламалі па лініі таліі, 
покуль манэты не дасягнулі горла.
   Чалавек – 
гэта калі ты зробіш з гліны скарбонку ў форме чалавека
і ніколі ня зможаш растлумачыць, як ты гэта зрабіў.

Collapse )