July 21st, 2009

canabis

Конкурс для перакладчыкаў

5.37 КБ Часопіс “ПрайдзіСвет” (http://prajdzisvet.org) запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў конкурсах перакладнікаў.

Першыя конкурсы прымеркаваныя да другога нумару часопіса, прысвечанага літаратуры мадэрнізму. Вашай увазе прапануецца 21 верш з чатырнаццаці моваў: ангельскай, гішпанскай, грэцкай, італьянскай, нідэрландскай, нямецкай, партугальскай, польскай, расійскай, сербскай, украінскай, французскай, чэшскай, шведскай. Найлепшыя пераклады будуць надрукаваныя ў другім нумары часопіса.

Пераклады можна альбо даслаць на адрас рэдакцыі: rada@prajdzisvet.org, альбо размясціць на нашым форуме (http://prajdzisvet.freeforums.org), дзе для конкурсаў створаны адпаведны раздзел, а для кожнага верша – адпаведная тэма.

Варта адзначыць, што другі спосаб больш пажаданы, бо мае шэраг перавагаў: у такім выпадку ўдзельнікі конкурсаў змогуць пабачыць і абмеркаваць і пераклады іншых. Таксама гэта дасць магчымасць прадметна разгледзець ваш пераклад і дапрацаваць яго пры наяўнасці невялікіх хібаў. Для гэтага трэба толькі зарэгістравацца на форуме, націснуўшы на кнопку “Рэгістрацыя” на галоўнай старонцы форуму. У хуткім часе ваш уліковы запіс будзе актываваны адміністратарам, і вы атрымаеце доступ да ўсіх матэрыялаў форуму.

Калі ў спісе аўтараў вы не знойдзеце таго, каго вам хацелася б перакласці, альбо той мовы, з якой вы перакладаеце, вы можаце звярнуцца да рэдакцыі (зноў жа па пошце альбо на форуме). Мы адкрытыя для супрацоўніцтва, і з вашага жадання змесцім конкурс па гэтай мове. Абмежаванне – рамкі мадэрнісцкай літаратуры.

Пераклады прымаюцца да 1 жніўня.

Спампаваць тэксты для перакладу можна ТУТ (http://www.prajdzisvet.org/main.do?method=loadContestsPage)
nohi

Патрэбнае падкрэсьліць

* * *

Паэт, чытаючы вершы, так размахвае рукамі, быццам ён:
а) глуханямы;
б) дырыжуе раялем з аркестрам,
і піяніст настолькі не трапляе па клавішах, быццам ён:
а) сьляпы;
б) ніяк ня можа пераключыць клавіятуру на патрэбную мову,
і літары не складаюцца ў словы і скачуць па экране так, быццам аўтар:
а) ня ўмее чытаць і пісаць;
б) карыстаецца альтэрнатыўным альфабэтам для ўсіх тых,
хто хоць раз не падпаў пад варыянт б).