July 18th, 2009

nohi

Дзяды-3

  
КАМАНДЗІР БАБСКАГА БАТАЛЬЁНУ

Гэты кашмар пачаўся з прычыны бульбы.
Не, не спаймалі нікога з чужою бульбінай, скуль бы!
Проста адна малая паненка 
з прозьвішчам рэдкім на “енка”
(што вельмі важна, пры сымпатычным сьведку)
неяк прасіла сяброўку-суседку
дапамагчы абраць пяць кіло
бульбы, а той было западло.

Першай, вядома ж, крыўдна. Хацела абразіць “сучкай”, 
ды выхаваньне ўзяло сваё – абмежавалася “беларучкай”.
Гэтая штось недачула, падумала, што “беларускай”, 
                            з намёкам на бульбашоў –
і пачалося шоў.
Тую, на “енка”, не пачаставала сушкай,
абазвала “хахлушкай” 
і для нагляднасьці – добра агрэла падушкай.

Можа, усё абышлося б, ды сьведка 
                               быў сапраўдны ўкраінец, 
на дапамогу пакрыўджанай кінуўся, як марскі пехацінец,
вырваў падушку ў злачынкі,
выцер соплі ў пабітай дзяўчынкі
з выглядам малайчынкі, што добрыя робіць учынкі.

А ні халеры!
У “беларучкі” свае кавалеры.
Вечарам ён атрымаў ультыматум 
                          на брудным кавалку шпалеры:
“Зафтра ля рова
будзе цібе хярова,
бо ты і сам ідыёд і дзефка твая карова”.

Проста існуюць традыцыі
па-за ўладай бацькоў і міліцыі,
як шанаваная тут гадамі
ПЕРАСТРЭЛКА ДЗЯДАМІ.

Collapse )