July 7th, 2009

chkalava

Мы з Аленай пра самалёты

Цэлае сузор’е беларускай паэзіі ўжо ўзяло ўдзел у вершаваным флэшмобе пра самалёт. Я цяпер у Пружанах, разам зь сям’ёй. Мы прыемна лайдачым разам з Аленай Андрэеўнай і на сур’ёзнае вершаваньне наўрад ці здольныя, але такое: http://ryzhkou.livejournal.com/76725.html

а таксама такое: http://adamovitch.livejournal.com/48286.html

і, зразумела, такое: http://users.livejournal.com/maryjka_/539182.html

не пакінулі абыякавымі ні мяне, ні Алену Андрэеўну. Вось жа, далучаемся да флэшмобу й дзелімся з добрымі людзьмі яго вынікамі.


З раніцы з малою
селі ў летнім крэсьле.
Раптам загудзела зьверху,
а пасьля
лісьце вінаграду
ціхенька патрэсьлі...
Мы глядзім – і бачым
тоўстага чмяля.

А над ім кружляюць
ластаўка і стрыж,
і два самалёты
ў небе
крыж-на-крыж.

Бо і самалёты
ведаюць свой вулей.
Сьвет – шматпавярховы,
важны кожны слой.
І складаю вершык,
каб чытаць малой,
а яна – матулі,
а пасьля – бабулі.