June 23rd, 2009

chkalava

Хацеў дзіцячае, але ці выйшла, ня ведаю :)



Чаму рыпяць арэлі?

Чаму рыпяць арэлі?
Бо вельмі пастарэлі, 
Ня змазаныя год так дваццаць пяць.
Пагойдваюцца ў парку
З варонамі на карку
І на ўвесь сьвет пакрыўджана рыпяць.

А тут бацькі з малою,
Што ўчэпіцца смалою
І просіць: “Пакатай! Яшчэ! Вышэй!”
З усьмешкаю на твары
Ляціць амаль за хмары
І толькі вецер сьвішча між вушэй.

Хіснула дошку ўправа,
Як раптам рып: “Разявы!
Пільнуйце, бо ня зловіце дачкі!”
Чаму рыпяць арэлі?
Каб дзеці не дурэлі
І каб не расслабляліся бацькі.
canabis

Наехаў, як танк, на Лену Элтанг

13.34 КБ

Пераклаў для фэстывалю "Вялікае Княства Паэзіі" падборку віленскай расійскамоўнай паэткі Лены Элтанг, (націск на першы склад, а не як у мяне ў назьве паста). Вывешваю тры пераклады з гэтай падборкі. У арыгіналах Лена - таленавітая, рафінаваная і далікатная. Баюся, што ў перакладзе гэтай далікатнасьці магло паменець. Што называецца, наехаў танкам. :)

 
* * *

у месяца промні адзета на кухню ідзеш па віно
на кухні знаходзіш паэта што прагна глядзіць у акно
ён высушыў рэчышча ніла сьвятога калі ты спала
пакуль на стале ёсьць чарніла паэт не ўстае з-за стала

ён ціхенька крэсьліў таблічку замест гаспадыню разьдзець
паэт не ўваходзіць у звычку а ходзіць на месяц глядзець
сьвятлейшы ад грэцкай натуры ў дакор непазьбежнаму дню
стаіць на манер дыяскура ў прасьціны хаваючы ню

вясна – кажуць мудрыя – лена а ты толькі пішаш і п’еш
гарачка бруіцца па венах і вершы за плыняй відзеж 
па вільні па вільні па вільні па віннай вадзе і зямлі
бы ў віленскай гэтай плавільні 
                           ты выплавіш дні што сплылі

чытай – кажуць мудрыя – лена а горад у сьветлай тузе
пад дахамі плешча сіена і дахі ў блакітнай смузе
і цепліцца кадмій лімонны 
                      ледзь-ледзь праступіўшы ў вачах
і човен зь няголеным богам амонам 
                             выносяць жрацы на плячах

Collapse )