June 22nd, 2009

chkalava

Хто жыве на дне ракі?


Хто жыве на дне ракі?
Акуні і шчупакі,
Краснапёрка, ёрш і карп.
(Хто спаймае - мае скарб!)

Ёсьць вугры і ёсьць ляшчы,
І падводныя карчы,
І прабітыя мячы.
(Ціха, Таня, не пішчы!)

Камяні, пясок і мул,
І бляшанка ад "Red bull",
Бо ня ўсе яшчэ на сьвеце
Прыбіраюць сваё сьмецьце!

Ёсьць русалка й вадзянік,
Што ў астатніх месцах зьнік.
Быў калісьці нават цмок,
Але выжыць тут ня змог.

Ёсьць маленькія манэткі
З кашалька вунь той брунэткі,
Што прыедзе зноў сюды.

Ёсьць вартаўнікі вады -
Ратавальнік з вадалазам,
Каб не патанулі разам
Усе тыя, хто дарэмна
Лічыць, што тануць прыемна!