June 17th, 2009

chkalava

Ціпа дзіцячае,

хоць хацеў бы паглядзець на тых дзетак. :)


Задача
Караблі выходзяць з порта,
Але ўсе ідуць у порт,
Хто самотна, хто з эскортам.
Гэта іх любімы спорт.

А на пірсах дзеткі ў шортах
Просяцца да іх на борт,
Каб даведацца, хто – з порта,
Хто, наадварот, – у порт.

А яны плывуць упёрта
У напрамку зюйт і норд,
Роўна паўдарогі з порта,
Потым паўдарогі ў порт.

Аддаляюцца, пакуль
Не закончыцца “адсюль” –
У нейкай кропцы – 
                  і тады
Пачынаецца “сюды”.

Хто за некалькі сэкунд
Адшукае гэты пункт?

chkalava

Міма храмаў і бараў :)



КАМУ ФАНТАН, КАМУ НЕ ФАНТАН!

Міма шыльдаў, міма крамаў,
Міма ровараў бяз рамаў,

Міма лавак, міма клумбаў,
Міма тэатральных тумбаў,

Міма рынку, міма парку,
Паўз машыну-іншамарку,

Міма кветак у вазонах,
Па сьцяжынках, па газонах

Крочу да фантана, дзе
Буду плёскацца ў вадзе!

За руку прыводжу тату:
Ён хацеў у пункт пракату,

Але трапіў пад струмень –
У яго няўдалы дзень.

Бо дарослыя ня ў стане
Мокнуць радасна ў фантане.