June 15th, 2009

nohi

Ніякай зайздрасьці

Я ведаю бамбізу,
якому далі візу
на мора, хвалі і нудысцкі пляж:
хай нават дождж і хмары,
там сонца смажыць твары,
а з бледнаскурых – робіцца гуляш.

А я б такія візы
хаваў на дно валізы
і не хадзіў па лужах галышом,
бо я такі шчасьлівы,
што ў халады і ў зьлівы
пяць раз на год бываю гуляшом.