May 18th, 2009

canabis

Луцьк. "Майдан"

42.64 КБ

10 траўня выступалі з Глебам Лабадзенкам ва Ўкраіне, у Луцку, у клюбе “Майдан”. Было прыкольна. Выступаць з Лабадзенкам хораша. Па-першае, сам адпачнеш, покуль пачытае ён. Па-другое, абрагочасься, калі Глеб пачне травіць байкі са свайго суворага журналісцкага жыцьця. Быў вечар нядзелі, і публікі было ня надта шмат, але хто прыйшоў – засталіся задаволеныя. Як і мы, дарэчы.

Асобная размова – мясцовая цікавостка Баба Галя. Баба Галя – прыбіральшчыца ў клюбе “Майдан”. Бабу Галю ў клюбе баяцца ўсе. Асабліва мужчыны. Асабліва тады, калі наведваюць прыбіральню. Бо Баба Галя ўпэўненая, што ўсе мужыкі, перапрашаю, мочацца міма ўнітазаў і пісуараў – і імкнецца падлавіць іх на гарачым учынку.

156.82 КБ

Дык вось, Глеб Лабадзенка – першы выступоўца ў клюбе, які спадабаўся Бабе Галі. Слухаючы Глеба, яна кінула швабру, спыніла ганяць мужыкоў, падышла бліжэй, уважліва слухала й выцірала скупыя сьлёзы. Гэта, па-мойму, і ёсьць сіла мастацтва. Я нават трохі пазайздросьціў. Яшчэ б, гэта вам не наборшчыкаў насьмяшыць, як Гогаль.

Але знайшлася і ў мяне мэтавая аўдыторыя. Яго завуць Юра, ён бармэн у клюбе “Майдан” і былы міліцыянт. Магчыма, ён інтуітыўна адчуў, што мне ў Беларусі ўжо даводзілася выступаць перад людзьмі ў форме. А можа, і не. Але слухаў ён прыязна і ўважліва, а потым, наліваючы “Бэхераўкі”, стрымана пахваліў. Што праўда, зніжкі пры гэтым не зрабіў.

54.39 КБ

Collapse )