May 17th, 2009

canabis

Эўгеніюс Алішанка

пра жанры літоўскай паэзіі

1
лірычны верш быў бы зусім ня жанрам
калі б ня граў такой ролі
у літоўскай паэзіі
звычайна аўтар хоча сказаць болей
чым лірычны герой
лірычны герой жа з гэтым не пагаджаецца
а таму заўжды пераборшчвае

2
аўтар эпічнага верша
звычайна пажылы паэт
амаль без выняткаў мужчынскага роду
таму герой верша найчасьцей з доўгім
мечам ці шабляю
блукае па антычных руінах
у пошуках музы

3
для інтэлектуальнай паэзіі неабходны
інтэлектуальны аўтар
прынамсі прафэсар ельскага ўнівэрсытэту
таму сытуацыя героя незайздросная
ня ўсё разумее з паўслова
можа наламаць дроваў
рэшту жыцьця аўтар
прысьвячае камэнтарам

4
этнаграфічныя вершы вылучаюцца тым
што ім звычайна непатрэбны чытач

5
лірычным героем лінгвістычнага верша
ёсьць сама мова
так што аўтару застаецца адно памаўчаць
найчасьцей ён так і робіць
але ад аўтарства не адмаўляецца

6
варта было б згадаць і патрыятычныя вершы
якіх сёньня ніхто ня піша
і гэта можа самая сур’ёзная адзнака
крызысу літоўскай паэзіі

Collapse )