May 13th, 2009

nohi

Беларусь-Швэцыя - 5:5

21 траўня, чацьвер, у Акадэміі мастацтваў адбудзецца вечарына швэдзкай і беларускай літаратуры.

Швэцыю прадстаўляюць Мікаэль Ніэмі, Пэтэр Фробэрг Ідлінг, Улінэ Сьціг, Аніка Нурлін і Дзьмітры Плакс.

Беларусь - Алесь Разанаў, Анатоль Вярцінскі, Людміла Рублеўская, Валярына Кустава і Ваш пакорны.

Мікаэль Ніэмі - рэальная літаратурная зорка. Яго кніжка "Папулярная музыка зь Вітулы" толькі ў Швэцыі разышлася накладам больш чым паўмільёна і была перакладзена на дзясяткі моваў. Па-расійску пачытаць можна тут, а на вечарыне прагучаць фрагмэнты па-беларуску.

Аніка Нурлін някепска сьпявае сваю паэзію. Арганізатары не пакінулі мне выбару - трэба скласьці ёй канкурэнцыю. :) Так што, акрамя вершаў, прасьпяваю пару новых песень, якіх яшчэ нідзе не сьпяваў. Ну і буду весьці ўсю гэту радасьць.

Пачатак а 18.30.
Уваход вольны.
(Тэатральная заля на другім паверсе.)

85.41 КБ

Афіша большага памеру тут.
Распаўсюд інфармацыі вітаецца. :)