April 25th, 2009

nohi

тры выпадковыя факты пра Ірляндыю

Самалёт пайшоў на пасадку. Пад крылом, як той казаў, запела зялёнае мора шыкоўных футбольных газонаў. Палова зь якіх, калі я прыгледзеўся, выявілася не футбольнымі, а палямі для рэгбі.

У аэрапорце сустрэў замоўлены арганізатарамі таксіст. Ён ласкава правёў да машыны, але раптам расхваляваўся і замахаў рукамі, не жадаючы мяне пускаць туды. Бо я хацеў усесьціся справа... на ягонае месца.

Учора ўвечары прыйшоў у мясцовы паб, дзе сёньня буду выступаць. (Тут большасьць паэтычных чытаньняў у пабах.) Пастаяў, паслухаў ірляндзкага рэпэра. А потым не адразу змог адарваць боты ад падлогі - так усё прапіталася півам.