April 20th, 2009

canabis

Чацьвер, "Падземка"

Насуперак усім апошнім чуткам пра галерэю, кнігарня ў "Падземцы" працягвае працаваць, у чым можна пераканацца, наведаўшы яе ў чацьвер, 23 красавіка, а 18.00 гадзіне:

164.07 КБ

Апошнім часам беларускія літаратары актыўна робяць фотажабы, думаючы, што ўмеюць іх рабіць. Дык вось, у паэта ryzhkou гэта напраўду атрымліваецца, вялікі дзякуй! Павялічыць.

На вядомым палатне адзін беларускі паэт (у цэнтры) падпісвае свае кніжкі ў "Падземцы". Астатнія постаці, відаць, увасабляюць яго кашмар, што ніхто ня прыйдзе - і ён будзе прадаваць і падпісваць кніжкі сабе самому. Ці спраўдзяцца яго кашмары, залежыць толькі ад вас. :)