April 18th, 2009

nohi

Рамонкі

Еду сёньня ў 95-м аўтобусе. Сонейка грэе, траўка за шыбай зелянее. Нейкая дзяўчына ззаду расчулілася й кажа свайму міламу.

"Мілы! Ты толькі зірні, якая прыгажосьць! Вунь, першыя рамонкі вырасьлі!"

Малады чалавек стрымана яе папраўляе: "Не рамонкі, а дзьмухаўцы".

"Дзьмухаўцы... Хм... - разважае яна. - Не, дзьмухаўцы - гэта калі яны робяцца белымі й лётаюць, як парашуцікі. А калі яны жоўтыя - то рамонкі!"