March 31st, 2009

canabis

СЛЭМ - 5 красавіка

Увага, памянялася дата Купалаўскага Слэму.

5 красавіка (нядзеля)
у Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы,
вул. Я.Купалы, 4 (парк Купалы),
адбудзецца фінал Першага Купалаўскага Слэму.

У паэтычным рубілаве ўдзельнічаюць дваццаць слэмэраў:

Андрэй Адамовіч
Николай Безбазаров
Вера Бурлак
Віталь Быль
Віктар Жыбуль
Катя Зыкова
Алеся Иванькова
Сергей Календа
Кацярына Коласава
Дмитрий Колейчик
Валерыя Кустава (Валярына)
Вольга Кустава
Глеб Лабадзенка
Уладзімір Лянкевіч
Сярж Мядзьведзеў
Віталь Рыжкоў
Ірына Снежань
Аксана Спрынчан
Алесь Туровіч
Тимур Хомич

Вядзе Андрэй Хадановіч.

Пачатак а 15.00.

На ўваходзе ў вас адбяруць па 5 тыс. беларускіх рублёў. Усе адабраныя грошы дастануцца пераможцу.
canabis

Латыскі паэт Сяргей Цімафееў

Каб я быў прэзыдэнтам Латвіі,
то ў сёньняшнім звароце да краіны сказаў бы прыкладна такое:

Грошы…
Гэта не паперкі і ня лічбы,
гэта – магчымасьць.
Магчымасьць выжыць для вашай
улюбёнай кавярні, вашай улюбёнай
цырульні, для фэрмэраў, у якіх вы
штодня купляеце на рынку малако.
У вас у руках магчымасьць
ня даць ім выляцець у трубу.
Калі вам да спадобы гэтая кавярня, і вам будзе сумна,
што яна зачыніцца, зайдзіце туды хаця б раз на два тыдні.
Гэта важна.
Бо для кагосьці настолькі ж важнымі
могуць быць і вашыя паслугі,
і ён зьвернецца па іх менавіта цяпер, разумеючы,
што для яго важна, каб ваша справа
не спынілася.
Мы ўсе разам павінны ўтрымаць раўнавагу.
У 20-я гады ў эпоху сухога закону па Місісіпі
курсавалі параходы, дзе гралі аркестры, і людзі
танчылі й выпівалі. Часам там завязваліся бойкі,
да якіх маглі далучыцца ўсе наведнікі, згрудзіўшыся
на левым ці правым борце параходу, і карабель бы перакуліўся.
І таму для музыкаў было важна працягваць граць,
нягледзячы на тое, што вакол віруе бойка, каб танец
не спыняўся, каб частка людзей па-ранейшаму працягвала
танчыць. Інакш усе б яны пайшлі на дно.
Мы ўсе цяпер – такія музыкі. І грошы – гэта нашыя інструмэнты.
У кагосьці ў руках цэлы аркестар, а ў кагосьці толькі палачка ад барабана,
але зараз важна, каб гралі ўсе.
Толькі тады наш карабель не перакуліцца.

Пераклад з расійскай.
(с) pochti_fotograf