March 11th, 2009

canabis

Дзеясловы-2008. Чытаць, галасаваць

У сеціве зьявіліся ўсе нумары часопіса “Дзеяслоў” за 2008 год. Між іншага, і 37-мы, з падборкай Ехаць да мора, што ня можа ня радаваць яе аўтара. :)


А яшчэ “Дзеяслоў” запрашае ўзяць удзел у вызначэньні лаўрэатаў прэміі “Залаты апостраф” за 2008 год. (Традыцыйна лаўрэаты вызначаюцца па трох намінацыях:
лепшая паэтычная публікацыя, лепшая празаічная публікацыя, лепшы дэбют.)


Вырашыў прагаласаваць і я. З прозай і дэбютам было вызначыцца досыць лёгка:

ПРОЗА:
Уладзімір Някляеў. Залатая Арда. №37

ДЭБЮТ:
Алесь Замкоўскі. На воблаку белым… №34

Цяжэй з паэзіяй, бо ёсьць з чаго выбіраць. Таму замест аднаго фаварыта атрымалася цэлая тройка фіналістаў. :)

ПАЭЗІЯ:
Уладзімер Арлоў. Аўтографы самому сабе. №34

Вальжына Морт. Дэгустацыя галасоў. №35

Віталь Рыжкоў. Нельга схавацца за словы... №32